Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парыж: саміт у пытаньні Лібіі


На сустрэчы можа быць прынятае рашэньне аб пачатку ваеннай аперацыі супраць сілаў лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі.

Раней паведамлялася, што ў саміце павінны ўзяць удзел генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, брытанскі прэм'ер Дэйвід Кэмэран, старшыня Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй, кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Кэтрын Эштан, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі, а таксама кіраўнікі ўрадаў Гішпаніі, Бэльгіі, Канады, Даніі, Грэцыі, Нідэрляндаў, Нарвэгіі і Польшчы.

Арабскія краіны прадстаўляюць генэральны сакратар Лігі арабскіх дзяржаў Амр Муса і кіраўнікі МЗС ААЭ, Іраку, Марока і Катару.

Агенцтва "Ройтэр" перадае са спасылкай на крыніцу, блізкую да парыскіх перамоваў, што Францыя, Вялікая Брытанія і Канада могуць першымі нанесьці ўдары па сілах Кадафі.
XS
SM
MD
LG