Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША праграміста-расейца асудзілі на 8 гадоў


Суд Нью-Ёрку вынес вырак праграмісту расейскага паходжаньня Сяргею Алейнікаву – восем гадоў за крадзеж сакрэтаў банку “Goldman Sachs”. Абвінавачаньне лічыць прысуд мяккім. Абарона, наадварот, будзе падаваць апэляцыю і дамагацца ўмоўнага тэрміну.

Сяргей Алейнікаў атрымаў мінімальны тэрмін з таго, што патрабавала пракуратура. Пакараньне ён пачне адбываць праз тры дні. У сваім апошнім слове Алейнікаў папрасіў аб ласцы, прызнаўшы, што ўчыніў злачынства праз глупства.
XS
SM
MD
LG