Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбокае: Чыноўнік райвыканкаму наведаў пікет салідарнасьці з палітзьняволенымі


архіўнае фота

архіўнае фота

У Глыбокім праходзіць пікет на знак салідарнасьці са зьняволенымі ўдзельнікамі падзеяў 19 сьнежня.

Тры чалавекі трымаюць у руках плякаты: “Някляеў, Саньнікаў, Статкевіч за кратамі. У нас прававая дзяржава?”, “Някляеў тры месяцы пад арыштам. За што?” Удзельнікі пікету таксама трымаюць у руках партрэты зьняволеных: Паўла Севярынца, Міколы Статкевіча і Аляксандра Фядуты.

Санкцыянаваны пікет наведаў кіраўніка ідэалягічнага аддзелу Глыбоцкага райвыканкаму Міхаіл Чарапкоўскі.

Дэмакратычныя актывісты заўважылі, што на дарозе, якая вядзе да месца правядзеньня пікету вывесілі знак “дарожныя працы”. Удзельнікі акцыі мяркуюць, што гэта зроблена наўмысна, каб меней людзей прыйшло на акцыю.

Месца, дзе праходзіць акцыя салідарнасьці, мясцовыя актывісты здаўна называюць “глыбоцкім Банглорам” – гэта пляцоўка перад раённым Домам культуры, што на вуліцы Камуністычнай. Менавіта тут, паводле рашэньня Глыбоцкага райвыканкаму, дазволена ладзіць масавыя мерапрыемствы. У працоўныя дні тут малалюдна, цяпер мінакоў даволі шмат: менавіта па суботах у будынку ДАІ, што месьціцца побач, афармляюць дакумэнты на аўтамабілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG