Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: паліцыя разганяе дэманстрантаў


На поўдні Емэну ў горадзе Адэн паліцыя штурмуе лягер дэманстрантаў, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта краіны Алі Абдулы Салеха. Паведамляецца, што паліцыя выкарыстоўвае сьлезацечны газ і баявыя патроны. Колькасьць параненых не называецца.

Сёньняшняя апэрацыя зьяўляецца чарговай спробай уладаў спыніць акцыі пратэсту, якія працягваюцца ў краіне ўжо месяц. Напярэдадні ў сталіцы Емэну Сане ня менш як 46 чалавек былі забітыя і сотні параненыя падчас разгону паліцыяй лягеру дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG