Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікі пікету ў падтрымку палітычных вязьняў рыхтуюць скаргу ў пракуратуру на адмову чыноўнікаў Берасьцейскага гарвыканкаму правесьці мерапрыемства 19 сакавіка на стадыёне "Лякаматыў" у Берасьці.

Адмова чыноўнікаў грунтавалася на тым, што ў гэты час на стадыёне будуць праходзіць залікі супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайным сытуацыях. Аднак заяўнікі пікету наведаліся на стадыён, каб пабачыць, ці на самой справе ў гэты час стадыён заняты. Паводле старшыні Берасьцейскай арганізацыі "Маладыя дэмакраты" Уладзімера Вуека, аб 11 гадзіне на стадыёне нікога не было.

"На стадыёне знаходзіўся толькі мікрааўтобус, у якім сядзелі людзі ў чорным з рацыямі. Такім чынам мы маглі б правесьці сваё мерапрыемства і нікому не перашкаджалі б. Мы зрабілі здымкі і цяпер рыўтуем скаргу ў пракуратуру. Раней мы зьвярталіся ў суды, але вынікаў гэтыя звароты не прыносілі", - заявіў Вуек.

Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці Берасьця накіравалі заяўку на правядзеньне 25 сакавіка пікету на стадыёне "Лякаматыў".
У заяўцы таксама пазначана, што мэта мерапрыемства - падтрымка палітычных вязьняў. Адказу на гэтую заяўку пакуль няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG