Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эгіпце – канстытуцыйны рэфэрэндум


У Эгіпце сёньня праходзіць рэфэрэндум аб канстытуцыйнай рэформе. Чакаецца, што эгіпцяне ўхваляць папраўкі да канстытуцыі, уведзеныя вайсковым кіраўніцтвам краіны пасьля зьвяржэньня ў лютым прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Сярод паправак – абмежаваньне на знаходжаньне прэзыдэнта пры ўладзе двума тэрмінамі. Парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары могуць адбыцца ў Эгіпце ўжо сёлета.

Адзін з найбольш уплывовых у краіне ісламскі рух “Браты-мусульмане” выказаў падтрымку канстытуцыйнай рэформе.

У сваю чаргу прыхільнікі эгіпецкага дэмакратычнага руху, у тым ліку ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Мухамад эль-Барадэй, заклікалі эгіпцянаў адказаць на рэфэрэндуме адмоўна. На іх думку, прапанаваныя канстытуцыйныя папраўкі недастатковыя для рэфармаваньня палітычнай сыстэмы Эгіпту, таму неабходна прыняць новую канстытуцыю.
XS
SM
MD
LG