Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы дзяржсакратар ЗША Ўорэн Крыстафэр


Уорэн Крыстафэр (справа)

Уорэн Крыстафэр (справа)

У Каліфорніі памёр дыплямат, былы дзяржсакратар ЗША Ўорэн Крыстафэр.

Крыстафэр, які выконваў абавязкі дзяржсакратара ў першы прэзыдэнцкі тэрмін Біла Клінтана, спрыяў арабска-ізраільскаму мірнаму працэсу, што завяршыўся падпісаньнем пагадненьняў у Осла, пашырэньню НАТО на ўсход, нармалізацыі стасункаў паміж ЗША і Віетнамам.

Крыстафэр адыграў ключавую ролю ў мірных перамовах па Босьніі, якія прывялі да падпісаньня ў 1995 годзе Дэйтанскага пагадненьня. Яшчэ раней, у 1979 годзе, ён праводзіў перамовы для вызваленьня захопленых у Іране амэрыканскіх закладнікаў.

Уорэну Крыстафэру было 85 гадоў.
XS
SM
MD
LG