Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 21 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...з праясьненьнямі. Моцны вецер. Тэмпэратура: 0 – +4 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Брыфінг міністраў культуры Беларусі і Ўкраіны ў Тэатры опэры і балету, пачатак а 18.00.

Уручэньньне прэміі ПЭН-цэнтру "Дэб’ют" імя Максіма Багдановіча. Галерэя "Ў", пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Міністры замежных справаў Эўразьвязу сустракаюцца ў Брусэлі. Магчымае зацьверджаньне пашыранага сьпісу неўязных службовых асобаў зь Беларусі.

Міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс у Маскве.

Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас у Маскве.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1685 нарадзіўся Ёган Сэбаст’ян Бах, нямецкі кампазытар і арганіст (пам. 1750).

У 1840 нарадзіўся бацька новай беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. Менавіта ён канчаткова замацаваў за народам і краінай назвы “беларусы” і “Беларусь”.

У 2003 году Злучаныя Штаты пачалі вайну супраць Садама Хусэйна начнымі налётамі на Багдад.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень паэзіі.

Наўруз – сьвята навагодняга веснавога раўнадзенства ў мусульманскім сьвеце.

Міжнародны дзень змаганьня супраць расавай дыскрымінацыі.

МІНУС 365:


Лукашэнка ў Вэнэсуэле: жывы, вясковы дзядзька.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Будзь заўсёды паэтам, нават у прозе".
Шарль Бадлер

"Паэт можа сьцярпець усё, толькі не абдрукоўку".
Оскар Уайлд

"Паэзія – гэта тое, што губляецца ў перакладзе".
Робэрт Фрост

"Чыстая матэматыка – гэта своеасаблівая паэзія лягічных ідэяў".
Альбэрт Эйнштэйн
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG