Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У народзе пайшла пагалоска, што Лукашэнка здае пазыцыі, прагінаецца"


Пра што сьведчаць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі падчас сустрэчы з расейскімі журналістамі, хто зьяўляецца галоўным адрасатам гэтых заяваў? Чаму беларускі прэзыдэнт пераконвае ўсіх, што не існуе небясьпекі беларускаму сувэрэнітэту? Ці можна меркаваць, якія прысуды чакаюць фігурантаў справы 19 сьнежня? На гэтыя пытаньні адказвае рэдактар інтэрнэт-газэты "Мы" Кірыл Пазьняк.

Цыганкоў: Які аспэкт заяваў Лукашэнкі варта выдзеліць? Якое пасланьне і
каму нясуць гэтыя выказваньні беларускага кіраўніка?

Пазьняк
: Мне падаецца, тут традыцыйна тры адрасаты. Гэта найперш беларускае грамадзтва. На тле сапсаваных стасункаў з Захадам ідзе інтэнсыфікацыя адносінаў з Расеяй. Тым часам у народзе пайшла пагалоска, што Лукашэнка здае пазыцыі, прагінаецца перад Расеяй і гэтак далей. Таму сёньняшняя ягоная рыторыка была пакліканая паказаць народу, што, маўляў, "я такі, які і быў, самастойны і незалежны".

Другі адрасат – Крэмль. У Лукашэнкі ёсьць ужо такая завядзёнка – даваць публічныя камэнтары пасьля сустрэч з кіраўніцтвам Расеі, маўляў, "усё праўду я раскажу зараз, а не вам у вочы".
Трэці адрасат – гэта Захад. Лукашэнка паўтарае свае словы, што яны – "непрыстойныя людзі", з якім ён ня хоча мець справу. І, як мне падаецца, гэтая ягоная пазыцыя накіраваная на тое, каб паказаць, што ён ня пойдзе першым на дыялёг, і чакае крокаў адтуль.

Цыганкоў: Падчас сустрэчы з расейскімі журналістамі Лукашэнка пераконваў, што не існуе пагрозы беларускаму сувэрэнітэту. Чаму Лукашэнка загаварыў пра гэта? Здаецца, апошнія гады ніхто не выступае з пагрозамі беларускай незалежнасьці. Ці мы нешта ня ведаем?

Пазьняк: Мне здаецца, тут нічога не зьмянілася. І гэтыя словы – звычайны піяр-ход, калі народ не задаволены, калі ў краіне эканамічныя цяжкасьці. Таму ідзе адцягваньне ўвагі насельніцтва размовай пра нейкія вонкавыя пагрозы.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG