Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 19-20 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Сьнег з дажджом, тэмпэратура каля нуля

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


19 сакавіка

Менск, у офісе Партыі БНФ адбудзецца сойм, на абмеркаваньне якога вынесеныя пытаньні палітычнай сытуацыі ў краіне, пляны на сьвяткаваньне Дня Волі 25 сакавіка і іншае. Пачатак у 11.00.

Менск, у прэсавым цэнтры Дома друку адбудзецца VIII зьезд Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці. Пачатак у 12.00.

Менск, Гала Франкафоніі (актавая заля лінгвістычнага ўнівэрсытэту). Пачатак у 17.00

Менск, парк Горкага, грамадзкае аб'яднаньне абароны жывёл "Эгіда" правядзе акцыю па раздачы бяздомных жывёл. Усе дарослыя жывёлы прышчэпленыя і стэрылізаваныя, маюць пашпарты, шчанюкі і кацяняты – даведку ўстаноўленай формы аб тым, што яны здаровыя. Пачатак у 13.00

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


19 сакавіка

Бразылія / Сант’яга / Сан-Сальвадор, візыт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Бразылію, Чылі і Сальвадор

20 сакавіка

Масква, Візыт міністра абароны ЗША Робэрта Гейтса ў Расею (да 23 сакавіка)

Каір/ Альжыр, Візыт міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова ў Эгіпет і Альжыр

Парыж, Мясцовыя выбары ў некаторых рэгіёнах Францыі (другі тур – 27 сакавіка)

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


19 сакавіка

1814: Узяцьцё Парыжу сіламі антынапалеонаўскай кааліцыі

1918: Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.

1946: Выспы Гвадэлупа, Марцініка і Рэюньён атрымалі статус "заморскіх дэпартамэнтаў" Францыі.

1958: У Страсбуры пачалося першае пасяджэньне Эўрапарлямэнту

1982: Пачатак Фалклэндскага канфлікту паміж Аргентынай і Вялікабрытаніяй

2006: Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, уладу захаваў Аляксандр Лукашэнка

20 сакавіка

1792: Нацыянальная асамблея Францыі ўхваліла ўжываньне гільяціны пры сьмяротных пакараньнях

1815: Напалеон пасьля ўцёкаў з выспы Эльба з вернымі яму войскамі ўваходзіць у Парыж. Пачатак "ста дзён".

1854: У ЗША заснаваная Рэспубліканская партыя

1856: Абвяшчэньне незалежнасьці Тунісу ад Францыі

2003: Пачатак вайны ў Іраку (01:00 UTC).

Нарадзіліся:

19 сакавіка

1612: Соф'я Слуцкая, княгіня, праваслаўны дзеяч.

1629: Аляксей Міхайлавіч, рускі цар.

1813: Дэвід Лівінгстан, брытанскі дасьледчык Афрыкі.

1895: Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч.

1921: Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.

1956: Ягор Гайдар, расейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст.

20 сакавіка

43 да н.э.: Публій Авідзій Назон, рымскі паэт.

1632: Іван Мазепа, гетман Украіны.

1828: Генрых Ібсэн, нарвэскі драматург.

1853: Вінцэнт ван Гог, мастак.

1862: Адам Багдановіч, беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнаўца, бацька М. Багдановіча.

Памерлі:

19 сакавіка

1887: Юзэф Крашэўскі, беларускі і польскі пісьменьнік, гісторык і фальклярыст.

1987: Луі дэ Бройль, францускі фізык.

20 сакавіка

1440: Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі

1727: Ісаак Ньютан, англійскі фізык

1768: Кароль Юзаф Сапега, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай

1876: Януар Сухадольскі, беларускі мастак-баталіст

1922: Алесь Бурбіс, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч

1976: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


20 сакавіка

Сусьветны дзень астралёгіі

Міжнародны дзень франкафоніі

Туніс – Дзень незалежнасьці

МІНУС 365:


19 сакавіка

Мілінкевіч: Калі ўлада ня ўмее арганізаваць дэмакратычны працэс, тады застаецца вуліца.

20 сакавіка

Лукашэнка ў Вэнэсуэле: жывы, вясковы дзядзька

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Адабраньне каштоўнасьцяў, асабліва самых багатых лаўраў, манастыроў і цэркваў, павінна быць зроблена зь бязьлітаснай рашучасьцю, безумоўна ні перад чым не спыняючыся і ў самы кароткі тэрмін. Чым большую колькасьць прадстаўнікоў рэакцыйнай буржуазіі і рэакцыйнага духавенства атрымаецца нам з гэтай нагоды расстраляць, тым лепш. Трэба менавіта зараз правучыць гэтую публіку так, каб на некалькі дзесяткаў гадоў ні аб якім супраціве яны ня сьмелі і думаць.

Сакрэтны ліст У. Леніна аб адабраньні царкоўных каштоўнасьцяў,
20 сакавіка 1922 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG