Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як стала вядома Радыё Свабода з пэўных крыніцаў, Алесь Міхалевіч прыбыў у Чэхію авіярэйсам. Яго сустрэлі прадстаўнікі чэскіх уладаў, якія займаюцца пытаньнямі палітычных уцекачоў.

Міхалевіч зараз ня мае мабільнага тэлефона, Улады Чэхіі гарантавалі яму бясьпеку, пры гэтым папрасілі ўстрымлівацца пэўны час ад кантактаў.

Па зьвестках Радыё Свабода, Міхалевіч знаходзіцца ў адным з чэскіх лягераў для палітычных уцекачоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG