Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра экс-кандыдатаў: «Няхай бягуць усе»


Лукашэнка «моліць Бога», каб усе экс-кандыдаты ў прэзыдэнты, замешаныя ў масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня, «зьбеглі з краіны»:

«Нібыта адзін з экс-кандыдатаў (Міхалевіч), які знаходзіўся пад сьледзтвам, некуды зьбег… Няхай бягуць усе. Але яны там не патрэбныя нікому, яны тут патрэбныя».

Зьвяртаючыся да галоўных рэдактараў расейскіх СМІ, Лукашэнка папрасіў: «Дапамажыце, каб хоць бы з Расеі не шлі грошы пятай калёне. Гэта не апазыцыя, гэта — пятая калёна».

Адносна падзеяў, якія здарыліся адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, Лукашэнка падсумаваў: «Гэта нам навука — пільнасьць нельга губляць. Спакою нам ніколі ня будзе», — акрэсьліў пэрспэктыву кіраўнік Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG