Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне падвысяць нормы бясьпекі АЭС


Урад Нямеччыны рыхтуе пакет захадаў, накіраваных на істотнае павышэньне нормаў бясьпекі АЭС. На думку экспэртаў, падобныя жорсткія патрабаваньні могуць прывесці да поўнай адмовы ад ядзернай энэргетыкі.

Як паведамляюць у міністэрстве навакольнага асяродзьдзя, аховы прыроды і бясьпекі ядзерных рэактараў, на ўзроўні рабочых груп ужо падрыхтаваныя "папярэднія прапановы", накіраваныя, у прыватнасці, на павышэньне ўзроўню абароны АЭС на выпадак падзеньня самалёту або нападу тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG