Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч: ад плошчы Бангалор мы будзем адмаўляцца


Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч

Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне 25 сакавіка мітынгу на плошчы Бангалор у Менску. Заяўнікі прасілі дазволу на збор удзельнікаў сьвяткаваньня Дня волі на плошчы Якуба Коласа, адтуль шэсьце да сквэру імя Янкі Купалы, дзе і меўся адбыцца мітынг.

Адзін з заяўнікаў акцыі, лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сказаў, што аргкамітэт прыме рашэньне 21 сакавіка.

"Я думаю, на гэты момант выглядае, што ад варыянту правядзеньня акцыі на плошчы Бангалор мы будзем адмаўляцца. Тады ж прымем калектыўную заяву і вырашым, як і ў якім фармаце акцыя будзе адбывацца".

"Пасьля 19 сьнежня ўлады распачалі такую інфармацыйную хвалю, спрабуючы паказаць, што мэтай апазыцыі было перашкодзіць нармальнай працы ўрадавых установаў. Маўляў, калі б яны хацелі выказаць пратэст, то ёсьць многа іншых месцаў, якія ня побач з урадавымі будынкамі. Якраз маршрут, якія мы прапанавалі ў заяўцы, не пралягаў каля нейкіх урадавых будынкаў і ня мог ствараць нейкіх перашкодаў. Тое, што абсалютна ў катэгарычнай форме цалкам было адмоўлена, гэта проста паказвае, што справа тут ня ў нейкай дэструктыўнасьці апазыцыі, а ў тым, што ўлада проста катэгарычна ня хоча дапусьціць хаця б мінімальнай праявы іншадумства".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG