Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародная супольнасьць рыхтуецца рэалізаваць плян ААН


Краіны-чальцы НАТО ды іншыя дзяржавы разглядаюць магчымыя захады па рэалізацыі рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН аб стварэньні над Лібіяй беспалётнай зоны.

Напярэдадні Рада бясьпекі прыняла рэзалюцыю, якая ўхваляе любыя захады, неабходныя для абароны грамадзянскіх асобаў падчас ваеннага супрацьстаяньня паўстанцаў з сіламі Кадафі. Дакумэнт падтрымалі дзесяць краін, пяць – устрымаліся.

Адразу пасьля апэрацыі прэзыдэнт ЗША Барак Абама абмеркаваў становішча ў Лібіі з кіраўнікамі Вялікабрытаніі і Францыі, якія заявілі, што гатовыя "адрэагаваць"на рашэньне.
XS
SM
MD
LG