Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў: гэта абсалютна правільная мера


Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў
Рада бясьпекі ААН прагаласавала за ўвядзеньне ў паветранай прасторы Лібіі вольнай ад палётаў зоны. У тэксьце рэзалюцыі аб Лібіі, падрыхтаваным Францыяй і Вялікай Брытаніяй, адзначаецца, што дапускаюцца "ўсе неабходныя захады" для абароны лібійскіх грамадзянаў ад удараў авіяцыі Муамара Кадафі.

Камэнтуючы сытуацыю вакол Лібіі, палітоляг Андрэй Фёдараў мяркуе, што ніякіх аналёгіяў зь Беларусьсю не праглядаецца.

"Тут яшчэ, дзякуй Богу, не забіваюць, тым больш у такіх маштабах. Таму такія параўнаньні не падыходзяць ніякім чынам. Што тычыцца самой Лібіі, то я лічу, што гэта абсалютна правільная мера. Магчыма, яе трэба было прымаць раней, бо калі кіраўніцтва краіны забівае сваіх людзей з выкарыстаньнем цяжкай вайсковай тэхнікі, гэта ў 21-м стагодзьдзі недапушчальна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG