Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Міхалевіч папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг, піша інтэрнэт-партал Сeskenoviny.








– Паводле інфармацыі, якую мы маем зь Міністэрства ўнутраных справаў, ён ужо папрасіў прытулку ў Чэскай рэспубліцы, – сказаў Шварцэнбэрг. – Я асабіста знаёмы са спадаром Міхалевічам і я перакананы, што Чэская рэспубліка павінна даць яму прытулак, бо гэта адпавядае нашай традыцыі. Спадар Міхалевіч вызнае тыя самыя каштоўнасьці, што і мы, і я шаную ягоную сьмеласьць.

Міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг тэлефанаваў Алесю Міхалевічу адразу пасьля таго, як той быў выпушчаны зь СІЗА КДБ.

Як распавёў тады Міхалевіч, Шварцэнбэрг выказваў яму сваю падтрымку і спытаўся, што Эўразьвяз можа зрабіць для таго, каб беларускія палітвязьні як мага хутчэй выйшлі на волю.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Чэхіі Віт Колаж пацьвердзіў Свабодзе:

"Магу пацьвердзіць, што беларускі экс-кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч прыехаў у Чэскую Рэспубліку і папрасіў візу, якая была яму выдадзеная. Цяпер ён чакае вырашэньня пытаньня пра палітычны прытулак у лягеры для уцекачоў."

У Міністэрстве ўнутраных справаў Чэхіі паведамілі, што выпадкі палітычных прытулкаў вырашаюцца звычайна на працягу 90 дзён.

Як паведаміў “Свабодзе” першы сакратар беларускай амбасады ў Чэхіі Валянцін Шпак, “нам вядома пра Алеся Міхалевіча ня больш, чым грамадзянам Чэхіі і грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў ЧР.”

Адмовіўся камэнтаваць зварот Міхалевіча пра палітычны прытулак у Чэхіі і прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.


Жонка палітыка Мілана Міхалевіч паведаміла «Свабодзе»:

«Алесь са мной не зьвязваўся, я толькі ад журналістаў пачула некалькі пытаньняў на гэтую тэму. Я, на жаль, нічога ня ведаю. Сама яшчэ не бачыла гэтых навінаў”.

Мілана Міхалевіч пацьвердзіла, што па-ранейшаму не зьбіраецца пакідаць Беларусь.

Алесь Міхалевіч зьяўляецца абвінавачаным па справе аб падзеях 19 сьнежня. 19 лютага яго выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Пасьля гэтага Аляксей Міхалевіч заявіў пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў перад тым як выйсьці з ізалятара на падпіску пра нявыезд. "Гэтыя людзі гатовыя пайсьці на ўсё, у іх дзеяньнях няма законнасьці і адкрытасьці”, – кажа Міхалевіч.

Міхалевіч: Гэта людзі, гатовыя на ўсё
Міхалевіч: Гісторыя зьняволеньня
Міхалевіч: "Я зраблю ўсё, каб зьнік канцлягер у цэнтры Менску"
Міхалевіч: Лічу, што мне няма чаго баяцца
КДБ апублікаваў фрагмэнт ліста Міхалевіча да Лукашэнкі
Міхалевіч: ліст да Лукашэнкі напісаны пасьля катаваньняў
Міхалевіч: Вінаватыя ня людзі, а сыстэма, якая пазбавіла іх выбару і гонару

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG