Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Эўразьвяз мусіць рабіць наступныя крокі"


Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец
Што азначае магчымае пашырэньне сьпісу беларускіх неўязных у краіны Эўразьвязу? Ці гатовая Эўропа ісьці далей у санкцыях супраць беларускага рэжыму? Як зьмянілася за апошнія месяцы роля Нямеччына, якая даўно ўжо не выступае адвакатам афіцыйнага Менску? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.

Цыганкоў: Выглядае, што першую праверку санкцыямі афіцыйны Менск ня вытрымаў і Эўразьвяз вырашае ісьці далей. Ці можа сказаць, што не апраўдаліся спадзяваньні беларускіх уладаў, што Эўропа ня здолее пайсьці а далейшыя крокі?

Лагвінец: Прычына такіх магчымых дзеяньняў Эўразьвязу – у тым, што паводзіны беларускіх уладаў не зьмяняліся. Прысуды супраць удзельнікаў мірнага пратэсту былі зроблены з выклікам – яны ніякім чынам не абгрунтаваныя. У выпадку двух расейскіх грамадзянаў відавочная староннасьць і неаб'ектыўнасьць беларускіх судоў, калі за аднолькавыя дзеяньні даюцца вельмі розныя прысуды.

Аб'яднанай Эўропе даводзіцца неяк рэагаваць на сытуацыю. Беларускі рэжым не прыслухоўваецца да Эўропы, адкідвае працягнутую руку з боку Эўразьвязу. Таму Эўрапейскі Зьвяз, нават дзеля падтрыманьня ўласнага прэстыжу, мусіць рабіць наступныя крокі.

Цыганкоў: Апошнія два гады "лібэралізацыі", што была да 19 сьнежня, менавіта Нямеччына была галоўным адвакатам афіцыйнага Менску. Але зараз якраз Нямеччыну афіцыйная беларуская прэса малюе галоўным удзельнікам "змовы" супраць беларускай улады. Ці можна сказаць, што роля Бэрліну цяпер кардынальна мяняецца, і цяпер менавіта Нямеччына стане лякаматывам новага стаўленьня Эўропы да беларускага рэжыму?

Лагвінец: Сапраўды, сёньня пазыцыя Нямеччыны больш выразная, яна крытычная да беларускага рэжыму. І гэта відавочна, абумоўлена ў тым ліку і тым, якім чынам Нямеччына абвінавачваецца ў нібыта падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Яна таксама абумоўлена тым, што Бэрлін шмат чаго інвэставаў у добрыя стасункі з афіцыйным Менскам, у тым ліку частку свайго палітычнага аўтарытэту.

Але сёньня беларускі рэжым адкрыта грэбуе любымі прапановамі аб нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам, а гэтая нармалізацыя відавочна можа ісьці толькі праз вызваленьне палітвязьняў.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG