Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевічу і Вусу выставілі абвінавачаньне


Дзьмітры Вус і Мікалай Статкевіч

Дзьмітры Вус і Мікалай Статкевіч

Беларускае сьледзтва выставіла абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў яшчэ двум экс-кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу.

Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

На думку сьледзтва, "пад час расьсьледаваньня крымінальнай справы былі атрыманы неабвержныя доказы, у тым ліку паказаньні сведак і іншых абвінавачаных, фота і відэаматэрыялы, якія сьведчаць аб удзеле фігурантаў ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 года".

"Адносна яшчэ пяцёх абвінавачаных сьледзтвам атрыманы ня менш пераканаўчыя доказы іх датычнасьці да масавых беспарадкаў: удзел у пагромах, зьнішчэньне маёмасьці Дома ўрада і прымяненьне фізычнай сілы ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконвалі свае службовыя абавязкі па ахове грамадзкага парадку", – паведаміў прадстаўнік МУС.

Акрамя таго, абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках прад'яўлена Аляксандру Квяткевічу, Дзьмітрыю Буланаву, Арцёму Грыбкову, А. Пазьняку. Аляксандру Класкоўскаму прад'яўленае абвінавачваньне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, а таксама ў абразе прадстаўніка ўлады і ў самавольным прысваеньні званьня ці ўлады службовай асобы.

"Сьледзтвам прынятае рашэньне аб прад'яўленьні крымінальнай справы для азнаямленьня абвінавачваным і іх адвакатам і далейшай яго перадачы ў пракуратуру Менска для накіраваньня ў суд", – сказаў Шалькевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG