Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бахрэйн: сотні людзей прыйшлі на пахаваньне апазыцыянера


У сталіцы Манаме сотні чалавек сабраліся сёньня на пахаваньне актывіста-апазыцыянэра, забітага ў сераду падчас разгону лягеру шыіцкай апазыцыі.

Пры разгоне ўдзельнікаў акцыі, якія патрабавалі ад кіроўнай суніцкай дынастыі палітычных рэформаў, спэцслужбы выкарыстоўвалі танкі і бронетэхніку. Загінулі найменей тры апазыцыянэры і тры паліцыянты.

Нягледзячы на абвешчанае ў краіне надзвычайнае становішча, спэцслужбы не перашкаджалі сёньня масавага разьвітаньня з загінулым апазыцыянэрам.
XS
SM
MD
LG