Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі праваабаронца пакінуў Беларусь


Андрэй Юраў

Андрэй Юраў

Расейскі праваабаронца, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Андрэй Юраў па патрабаваньні беларускіх праваахоўных органаў пакінуў Беларусь раніцай 18 сакавіка.

Ён вылецеў зь Менску авіярэйсам "Менск-Масква" і ўжо знаходзіцца ў Маскве, паведамілі ў Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Юраў прыбыў у Менск 14 сакавіка. 16 сакавіка ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і ноч правёў у Савецкім РУУС. Беларускія ўлады паведамілі праваабаронцу, што 4 сакавіка ён ўнесены ў сьпіс асобаў, знаходжаньне якіх непажаданае на тэрыторыі Беларусі. Яму было выдадзена прадпісаньне цягам 24 гадзін пакінуць Беларусь.

Прадстаўнік амбасады Расеі Вадзім Гусеў заявіў у размове з карэспандэнтам "Свабоды", што беларускі МЗС пакуль не даў падрабязных тлумачэньняў адносна дэпартацыі Юрава.
XS
SM
MD
LG