Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: аднаўляецца суд над Бакіевым


Курманбек Бакіеў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 23 чэрвеня 2010 году

Курманбек Бакіеў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 23 чэрвеня 2010 году

Чакаецца, што ў Бішкеку сёньня адновіцца суд над былым прэзыдэнтам Кіргізстану Курманбекам Бакіевым, некаторымі ягонымі паплечнікамі і байцамі спэцпадразьдзяленьня «Альфа». Працэс прызначаны ў зьвязку з падзеямі 7 красавіка летась. Шасьцёра падсудных, улучна з Бакіевым, які, праўдападобна, хаваецца ў Беларусі, абвінавачваюцца завочна. Іх вінавацяць у забойстве грамадзянаў у цэнтры кіргіскай сталіцы, дзе адбыліся сутычкі з апазыцыяй. Тады загінулі 87 чалавек, сотні былі параненыя.

Слуханьні ў справе прыпынілі ў лістападзе пасьля выбуху ля будынку, дзе адбываўся працэс. Цяпер падрыхтавалі новае памяшканьне.
XS
SM
MD
LG