Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан патрабуе прабачэньня ад ЗША


Ісламабад настойвае на прабачэньнях ад Вашынгтону ў зьвязку з гібельлю 35 пакістанцаў у выніку ўдараў, нанесеных, як мяркуецца, з амэрыканскага непілятаванага апарата. Баявая апэрацыя праводзілася ў правінцыі Паўночны Вазірыстан на мяжы з Аўганістанам, дзе дзейнічаюць баевікі “Аль-Кайды” і талібы.

Раней у чацьвер пакістанскія спэцслужбы адзначалі, што бальшыня загінулых – ісламскія экстрэмісты. Пазьней ўлады абнародавалі заяву, што ўдар быў нанесены па будынку, дзе адбывалася паседжаньне рады старэйшынаў.
XS
SM
MD
LG