Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама ў зьвязку з аварыяй на японскай АЭС, выкліканай землятрусам і цунамі, паведаміў пра пачатак праверкі ўмоваў бясьпекі на амэрыканскіх атамных аб’ектах. Абама заявіў, што трэба зрабіць усе магчымыя высновы з таго, што адбываецца ў Японіі, каб папярэдзіць падобныя падзеі ў ЗША.

У выступе ў Вашынгтоне ў чацьвер Абама сказаў, што зьвярнуўся да экспэртаў Камісіі для ядзернага рэгуляваньня з просьбай падрыхтаваць справаздачу.
XS
SM
MD
LG