Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія: апазыцыя дамаглася саступак


У Ерэване ў чацьвер адбыўся шматтысячны мітынг апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі ўраду і правядзеньня датэрміновых выбараў. Акцыя прайшла спакойна. Апазыцыя дамаглася шэрагу саступак. На мітынгу было абвешчана пра датэрміновае вызваленьне з турмаў двух апазыцыйных актывістаў. Акрамя таго, пасьля перамоваў з паліцыяй апазыцыянэрам дазволілі працягваць мітынг на плошчы Свабоды, дзе пасьля сакавіцкіх падзеяў 2008 году было забаронена правядзеньне масавых акцыяў. Тады ў сутычках з паліцыяй у часе мітынгаў пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў на плошчы загінулі 10 чалавек.

Наступны мітынг заплянаваны на 8 красавіка.
XS
SM
MD
LG