Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: аднавілі падачу электраэнэргіі на другім энэргаблёку АЭС


На аварыйнай японскай АЭС «Фукусіма-Даічы» інжынэры змаглі аднавіць падачу электрычнасьці на другім энэргаблёку. Гэта азначае, што цяпер ёсьць надзея на перазапуск мэханізму ахалоджваньня рэактара, што быў парушаны ў выніку нядаўняга магутнага землятрусу і выкліканага ім цунамі. Ад пятніцы на мінулым тыдні, калі ў Японіі адбыўся землятрус магнітудай 9, спэцыялісты спрабуюць не дапусьціць перагрэву ў рэактарах АЭС.

У зьвязку з магчымай уцечкай радыяцыі ўрады многіх краінаў рэкамэндавалі сваім грамадзянам пакінуць Японію. Афіцыйна пацьверджаная колькасьць ахвяраў стыхіі ў гэтай краіне склала больш за пяць з паловай тысяч.
XS
SM
MD
LG