Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Сонечна, часам хмары, тэмпэратура -4 – +4 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя загадчыка Цэнтра сацыяльна-філязофскіх і антрапалягічных дасьледаваньняў Інстытута філязофіі НАН Беларусі Тадэвуша Адуло на тэму "Аб разьвіцьці філязофскай навукі ў РБ". Прэсавая канфэрэнцыя прысьвечаная 80-годзьдзю Інстытута філязофіі НАН.

Менск, Нацыянальная плятформа Форуму грамадзянскай супольнасьці “Ўсходняга партнэрства” праводзіць прэсавую канфэрэнцыю з удзелам лідэраў грамадзянскай супольнасьці, прадстаўнікоў экспэртнай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі.

Менск, Фотавыстава Мікалая Батвіньніка "Бег па лязе брытвы".

Менск, Кватэрны выступ Сяргея Пукста.

Менск, Сьвяты Патрык у "Марціновай Гусі".

Менск, Канцэрт Атмасфэрыка: Soul Emigrant, Overmore і Re1ikt.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Вашынгтон, Пачатак візыту прэзыдэнта Барака Абамы ў Бразылію, Чылі і Сальвадор.

Парыж, Пачатак кніжнага кірмашу.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


37: Пачатак кіраваньня рымскага імпэратара Калігулы.

1848: Пачатак дэмакратычнай рэвалюцыі ў Нямеччыне.

1871: Эвакуацыя францускага ўраду з Парыжу ў Вэрсаль, узяцьце ўлады ў сталіцы Парыскай камунай.

1921: Падпісаная Рыская мірная дамова паміж Польшчай і Савецкай Расеяй.

Нарадзіліся:

1858: Рудольф Дызэль, нямецкі вынаходнік.

1869: Нэвіл Чэмбэрлен, прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі, які ў 1938 годзе падпісаў Мюнхенскае пагадненьне аб перадачы нацысцкай Нямеччыне часткі тэрыторыі Чэхаславаччыны.

1874: Мікалай Бярдзяеў, расейскі рэлігійны філёзаф.

1932: Джон Апдайк, амэрыканскі пісьменьнік.

1932: Эрнст Сабіла, беларускі грамадзкі дзеяч, дысыдэнт савецкіх часоў, пастар Беларускай эвангельскай царквы.

1983: Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец.

Памерлі:

1745: Робэрт Уолпал, першы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі.

1314: Жак дэ Малэ, вялікі магістар тампліераў, спалены на кастры.

1584: Іван IV (Жахлівы), расейскі цар.

1916: Зінаіда Радчанка, беларуская фальклярыстка і этнограф.

1947: Уільям К. Дурэнт, амэрыканскі пачынальнік аўтамабільнай вытворчасьці.

1964: Норбэрт Вінэр, амэрыканскі матэматык, пачынальнік кібэрнэтыкі.

1980: Эрых Фром, нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг і псыхааналітык.

МІНУС 365:


Апазыцыя думае: абвясьціць байкот зараз ці пачакаць?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я перакананы, што ніхто ня можа "выратаваць" свайго бліжняга, зрабіўшы за яго выбар. Усё, чым можа дапамагчы адзін чалавек іншаму – гэта раскрыць перад ім праўдзіва і зь любоўю, але без сантымэнтаў і ілюзіяў, існаваньне альтэрнатыў".

Эрых Фром
XS
SM
MD
LG