Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ пашырыць сьпіс беларускіх неўязных


Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більдт

Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більдт

Як стала вядома карэспандэнту Радыё Свабода ў Брусэлі, да сьпісу неўязных беларускіх афіцыйных асобаў Эўразьвяз дадасьць 19 прозьвішчаў.

Рашэньне пашырыць сьпіс можа быць прынятае ўжо 21 сакавіка, падчас сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу.

Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більд сказаў нашаму радыё, што сярод новых людзей, дададзеных у сьпіс неўязных, будуць судзьдзі і пракуроры, датычныя да справаў супраць прадстаўнікоў апазыцыі, ды кіраўнікі ВНУ, якія адлічваюць студэнтаў за палітычную актыўнасьць.
XS
SM
MD
LG