Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Полак: “Незалежная беларуская культура разбураецца рэжымам Лукашэнкі”


Аўстрыйскі журналіст, пісьменьнік і перакладчык Марцін Полак стаў сёлетнім ляўрэатам прэстыжнай прэміі "За ўклад у эўрапейскае ўзаемаразуменьне".

Ганаровая цырымонія ўручэньня прэміі адбылася падчас адкрыцьця традыцыйнай Ляйпцыгскай кніжнай выставе-кірмашу ў нямецкай Саксоніі. Усяго ў гэтым годзе ў ёй бяруць удзел 1500 аўтараў і 2150 выдаўцоў і кнігагандляроў з 36 краін сьвету.

У сваёй інаўгурацыйнай прамове Полак заклікаў прысутных не забываць аб дзіўных падзей у Беларусі. Ён таксама падкрэсьліў важнасьць беларускай культуры.

Полак: "У многіх (беларускіх) мастакоў і пісьменьнікаў у сувязі з жорсткімі рэпрэсіямі няма іншага выбару, акрамя як пакінуць краіну. Многія з іх ужо эмігравалі і мусяць надоўга ўладкоўвацца на чужыне.
Усё ўказвае на тое, што тыя і без таго вузкія нішы, якія ў апошнія адваявалі сабе незалежная беларуская культура ды мастацтва, цяпер гвалтоўна разбураюцца і звужаюцца рэжымам Лукашэнкі”

Поўны тэкст прамовы ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG