Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вышэйшы гаспадарчы суд прыслухаўся да Мінінфармацыі


Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду вынесла рашэньне па скарзе Міністэрства інфармацыі. Папярэдняе судовае рашэньне, вынесенае 9 сакавіка, адмененае. Справа будзе накіраваная на новы разгляд.

Нагадаем, Міністэрства інфармацыі палічыла экстрэмісцкім заклікам фразу зь перадвыбарчай праграмы Андрэя Саньнікава — "Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы", якая прагучала ў эфіры "Аўтарадыё". Ня гледзячы на тое, што лёзунг быў гэтак жа растыражаваны амаль дзясяткам іншых СМІ. вяшчаньне станцыі было спыненае менавіта на гэтай падставе.

Тым часам пачаўся разгляд другой скаргі Мінфінфарму, якая тычыцца парушэньня "творчай канцэпцыі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG