Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся разгляд скаргі Мінінфармацыі да "Аўтарадыё"


У касацыйнай калегіі Вышэйшага гаспадарчага суду пачаўся разгляд скаргі Міністэрства інфармацыі да "Аўтарадыё".

Нагадаем, што 9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўдным папярэджаньне Мінфінфарму і рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб забароне наземнага вяшчаньня для "Аўтарадыё".

У складзе калегіі тры судзьдзі. Адзін зь іх пачаў зачытваць скаргу Міністэрства інфармацыі.

"Аўтарадыё" атрымала пісьмовую копію пастановы Вышэйшага гаспадарчага суду пра тое, што папярэджаньне Мінінфарму і адключэньне перадатчыка прызнаныя неадпаведнымі закону. Дакумэнт перададзены ў Міністэрства сувязі і Дзяржаўную інспэкцыю па электрасувязі, але там не сьпяшаюцца яго выконваць і ўключаць перадатчык.

Інспэкцыя чакае разгляду касацыйнай скаргі Міністэрства інфармацыі. Міністэрства палічыла экстрэмісцкім заклікам фразу зь перадвыбарчай праграмы Андрэя Саньнікава — "Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы". Фраза прагучала ў эфіры "Аўтарадыё" і была растыражавана амаль дзясяткам СМІ.
XS
SM
MD
LG