Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каляпс міжнароднага парадку


Аглядальнік Дэніэл Генінгер у сёньняшнім нумары Wall Street Journal рэзка крытыкуе адміністрацыю Барака Абамы за яе палітыку ў Лібіі. На думку аўтара, гэта вынік памылковай зьнешнепалітычнай стратэгіі адміністрацыі.

Прапануем вам тэкст публікацыі ў скароце

Ні 28 чальцоў НАТО, ні 15 чальцоў Рады бясьпекі ААН, ні 22 краіны Лігі арабскіх дзяржаваў ня могуць уратаваць лібійскіх паўстанцаў ад вар’ята і забойцы Муамара Кадафі. Сьвет назірае распад міжнароднага парадку.

Па ўсім сьвеце абаронцы міжнароднага парадку засядаюць і гавораць, шумяць і пагражаюць. Але яны прайгралі. Цалкам.

Пры гэтым мы назіраем ня толькі крах інтэрнацыяналізму. Мы назіраем правал усёй зьнешнепалітычнай эліты сучаснай Дэмакратычнай партыі.

Барак Абама сабраў зьнешнепалітычную каманду інтэлектуалаў, якія на працягу многіх гадоў распрацоўвалі погляд на зьнешнюю палітыку, які адрозьніваўся ад погляду ўсіх амэрыканскіх прэзыдэнтаў, пачынаючы з Джона Кенэдзі.

Паводле іх мы жывем у “пост-амэрыканскім” сьвеце, ў якім ЗША павінны адстойваць свае інтарэсы толькі разам зь іншымі дзяржавамі сьвету і ніяк не адзінаасобна.

Паўстаньні супраць аўтакратый у 10 краінах Блізкага Ўсходу сталі рэальным тэстам гэтага падыходу. У Эгіпце яны спатыкнуліся. У Лібіі яны проста праваліліся.

Некалькі дзён таму адзін з лідэраў лібійскіх паўстанцаў сказаў: “Колькі людзей павінна загінуць тут, каб міжнародная супольнасьць пачала дзейнічаць? Можа нам усім пачаць забіваць сябе, каб дасягнуць неабходнай колькасьці”.

Новая тэорыя Дэмакратычнай партыі наконт ролі ЗША ў сьвеце
На Блізкім Усходзе ніхто ня робіць крокаў, ніхто не ідзе наперадзе, ўсе чакаюць... крокаў Амэрыкі.
сфармуляваная ў дакумэнце, распрацаваным яшчэ ў ліпені 2008 году: "Стратэгічнае лідэрства: Рамкі нацыянальнай стратэгіі бясьпекі ХХІ стагодзьдзя".

У ёй гаварылася: “ЗША прызнаюць, што ў сьвеце, дзе ўлада дэцэнтралізаваная, нашы інтарэсы лепш за ўсё абароненыя, калі іншыя крочаць побач з намі ці нават наперадзе нас”.

На Блізкім Усходзе ніхто ня робіць крокаў, ніхто не ідзе наперадзе, ўсе чакаюць... крокаў Амэрыкі.

На гэтым тыдні ў New York Times былая кіраўнічка аддзелу плянаваньня дзярждэпартамэнту Эн-Мары Слотер апублікавала “крык душы”, паводле якога ЗША і Эўропа павінны ўсталяваць над Лібіяй зону, забароненую для авіяапалётаў. Гэта выдатны заклік да дзеяньня. Але што мы чытаем потым? Што ЗША "павінны зьвярнуцца да Рады бясьпекі ААН , каб яна санкцыянавала гэтыя зоны” (спадзеючыся, што Расея і Кітай устрымаюцца). Паводле сп-ні Слотэр, калі гэта спрацуе, то разам з Лігай арабскіх дзяржаў, мы "павінны сабраць міжнародную кааліцыю, каб усталяваць гэтыя зоны ". Нарэшце, калі гэта не атрымаецца, мы павінны працаваць з Лігай арабскіх дзяржаў, каб даць лівійскай апазыцыі "любую дапамогу, якую яна просіць".

Але Бэнгазі будзе патоплены ў крыві, пакуль будзе рэалізоўвацца складаная схема сп-ні Слотэр. Адзін з лідэраў лібійскіх паўстанцаў сказаў – рукі міжнароднай супольнасьці ў крыві. Але паняцьце “міжнародная супольнасьць” ніколі не была нічым большым, чым акадэмічнай абстракцыяй, а кроў, як і заўсёды, можна змыць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG