Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У амбасадзе Расеі ў Беларусі чакаюць тлумачэньняў ад беларускага Міністэрства замежных спраў у сувязі з затрыманьнем расейскага праваабаронцы Андрэя Юрава.

Пра гэта карэспандэнту "Свабоды" паведаміў дарадца амбасады Расеі ў Беларусі Вадзім Гусеў:

"Амбасада Расеі адразу даведалася пра затрыманьне расейскага праваабаронцы. Амбасада ў апэратыўным парадку па тэлефону неадкладна зьвязалася зь дзяжурным па Міністэрству замежных спраў Беларусі, праінфармавала пра затрыманьне расейскага грамадзяніна і зьвярнулася з просьбай інфармаваць амбасаду пра ўсе дэталі, зьвязаныя з затрыманьнем. Сёньня раніцай па гэтым пытаньні амбасада накіравала ноту ў МЗС Беларусі з просьбай інфармаваць пра дэталі затрыманьня. Цяпер расейскі дыплямат сустракаецца ў РУУС Савецкага раёну Менску з Андрэем Юравым. Амбасада трымае сытуацыю з расейскім праваабаронцам на кантролі і зробіць усе неабходныя крокі ў рамках міжнароднага прававога поля з мэтай абароны правоў затрыманага грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG