Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: колькасьць ахвяраў землятрусу перавысіла 5 тысяч


Паліцыя Японіі абнародавала новыя дадзеныя пра ахвяры землятрусу і цунамі. Пацьверджаная колькасьць загінулых стала большай за 5 тысяч. Болей як 8 з паловай тысячы чалавек лічацца зьніклымі бязь зьвестак. Улады прызнаюць, што рэальная колькасьць ахвяраў можа быць істотна большай. Пошукавыя і ратавальныя працы ў пацярпелых раёнах паўночнага ўсходу Японіі працягваюцца.

Стыхіяй разбураныя болей як 55 тысяч дамоў, бяз даху над галавой засталіся каля паўмільёна людзей. Паведамляецца пра недахоп харчаваньня і прадметаў першай неабходнасьці, праблемах з ацяпленьнем у часовых прытулках, дзе разьмясьцілі людзей.
XS
SM
MD
LG