Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Бахрэйну Манаме ў сутычках паміж сіламі бясьпекі і дэманстрантамі ў сераду загінулі як найменей 5 чалавек і нашмат болей былі параненыя. Сілы бясьпекі разграмілі лягер, разьбіты апазыцыянэрамі на цэнтральнай плошчы. Раней кароль увёў у краіне надзвычайнае становішча.

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама напярэдадні ў тэлефоннай размове з каралямі Бахрэйну і Савудаўскай Арабіі выказаў глыбокую занепакоенасьць у зьвязку з гвалтам у краіне. Акцыі пратэсту шыіцкай апазыцыі ў Бахрэйне доўжацца каля месяца.
XS
SM
MD
LG