Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць візыт Пуціна ў Менск і чэргі ля абменьнікаў




Money money


Грышка:

Праз трынаццаць мільярдаў
Аднавіўся наш альянс.
Мірным атамам у хату
Пуцін стукае да нас.

Тут, рабяты, не да жартаў,
Проста не расьці трава!
За трынаццаць мільярдаў
Можна добра сябраваць.

Саўка:

Маны-маны-маны
Утрам рана
Долары куплю
Маны-маны-маны
Как ні странна,
Очэнь я люблю.

Грышка:

І рабі цяпер што хочаш –
Разганяй-забараняй.
І ня страшны ўжо за Плошчу
Ад Эўропы наганяй.

І палацы, і парады –
Мы працягнем цьвёрды курс,
Раз трынаццаць мільярдаў
Атрымала Беларусь.

Саўка:
Маны-маны-маны
Утрам рана
Долары куплю
Маны-маны-маны
Как ні странна,
Очэнь я люблю.

Грышка:

Нам Эўропа дык ня надта,
Не было чаго там браць.
Пойдзем за старэйшым братам,
Куды скажа гэты брат.

Саўка:


Маны-маны-маны
Утрам рана
Долары куплю
Маны-маны-маны
Как ні странна,
Очэнь я люблю.
Ага-гагага

Грышка:


У абменьнік чарга.

Саўка:


Што жэ, я гатоў стаяць тут
Хоць да чацьвярга.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG