Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы будаўніцтва АЭС затрымалі журналіста


Сёньня ў Астраўцы быў затрыманы і дастаўлены ў мясцовае аддзяленьне міліцыі карэспандэнт інтэрнэт-газэты «Салідарнасць» Сяргей Балай.

Журналіст прыехаў у камандзіроўку па рэдакцыйным заданьні, каб апытаць мясцовых жыхароў адносна будаўніцтва Астравецкай АЭС, улічваючы апошнія падзеі ў Японіі.

Але вось пра што ён паведаміў у рэдакцыю першай справай:

— Да мяне падышлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку для праверкі дакумэнтаў, калі я ўжо скончыў зьбіраць інфармацыю для рэпартажу. Потым я адправіўся на вакзал, каб вяртацца ў Менск, але прадстаўнікі праваахоўных органаў вярнуліся. Яны даставілі мяне ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Перапісваюць пашпартныя дадзеныя, пытаюцца, што я тут раблю. Сказалі, што тэлефанавалі мясцовыя жыхары, паведамілі, што па пасёлку ходзіць журналіст і пра нешта распытвае. У сувязі з гэтым яны нібыта і павінны былі адрэагаваць.

Празь нейкі час Сяргей Балай ператэлефанаваў, сказаўшы, што тлумачэньні зь яго узятыя, і супрацоўнікі міліцыі на аўтамабілі адвезьлі яго на вакзал.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG