Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захад можа пашырыць кола неўязных коштам беларускіх алігархаў. Па зьвестках інтэрнэт-газэты «Ежедневник», прэвэнтыўныя абмежаваньні на перасоўваньні беларускіх прыватных асобаў абмяркоўваюцца досыць сур’ёзна.

Сярод тых, хто мае найбольш шчыльныя стасункі з вышэйшым кіраўніцтвам Беларусі і да каго могуць быць ужытыя санкцыі, эўрапейскі рэсурс EUobserver называе кіраўнікоў фірмаў «Белтэхэкспарт» і «Трайпл».

Такі выбар не выпадковы: старшыня сходу акцыянэраў акцыянэрнага таварыства «Белтэхэкспарт» Уладзімер Пефціеў і старшыня праўленьня таварыства «Трайпл» Юрый Чыж узначальваюць рэйтынг даляравых мільянэраў Беларусі і зьяўляюцца асобамі, найбольш набліжанымі да кіроўнай эліты. Дэ-факта, як піша «Ежедневник» гэта бізнэсоўцы № 1 і № 2 — і паводле капіталаў, і паводле ўплывовасьці ў сучаснай беларускай дзелавой супольнасьці.
XS
SM
MD
LG