Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


На двары

Ад нуля да сямі цяпла, моцны вецер.

Не праходзьце міма


Адкрыты сэмінар пра гісторыю хрысьціянскай дэмакратыі ў Беларусі
( пр. Машэрава, 8, а 18:30)

У Музэі гісторыі беларускай літаратуры – уручэньне прэміі “Залаты апостраф”.

Там, дзе нас няма


А.Ажубаліс, міністар замежных справаў Літвы, якая старшынюе ў АБСЭ, едзе зь візытам у Эрэван, на гэты ж дзень армянская апазыцыя склікае масавае шэсьце.

У Будапэшце сустрэнуцца міністры навакольнага асяродзьдзя краінаў Эўропы.

Таксама ў гэты дзень


1861 – расейскі цар Аляксандар ІІ адмяніў прыгоннае права.

1941 – у Вашынгтоне адчынілася Нацыянальная галерэя, сёньня адзін з самых багатых у сьвеце музэяў.

1948 – У Брусэлі падпісанае пагадненьне Францыі, Вялікабрытаніі і краінаў Бэнілюксу, якое стала паклала пачаткі НАТА.


Ёсьць нагода


Дзень незалежнасьці Ірляндыі, дзень Сьвятога Патрыка.

Мінус 365


Саньнікаў: “Эўрапейская палітыка ўлагоджваньня дыктатара цярпіць паразу”


Цытата на памяць


“20 сьнежня беларусы прачнуцца ў іншай краіне,” - Андрэй Саньнікаў, з тэлевыступу ў часе прэзыдэнцкай кампаніі 2010 г.
XS
SM
MD
LG