Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шушкевіч: "Вар’яцкі праект" АЭС можна зьмяніць толькі зьмяніўшы ўладу


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

На сайце «Свабоды» адбылася онлайн-канфэрэнцыя на тэму атамнай энэргетыкі.

На пытаньні наведнікаў нашага сайту адказаў доктар фізыка-матэматычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, былы загадчык катэдры ядзернай фізыкі БДУ, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня Станіслаў Шушкевіч.

Нагадаем, 15 сакавіка ў Менску былі падпісаныя міжурадавыя пагадненьні паміж Расеяй і Беларусьсю аб будаўніцтве ў Астраўцы атамнай электрастанцыі. Адбылося гэта на фоне падзеяў у Японіі, дзе ў выніку землятрусу адбыліся выбухі на некалькіх энэргаблёках атамнай станцыі «Фукусіма-1» і вялікія тэрыторыі апынуліся пад пагрозай радыяцыйнага забруджваньня. Нямеччына, Швайцарыя і іншыя краіны прыпыняюць ядзерныя праграмы ў энэргетыцы і настойваюць на распрацоўцы новых стандартаў бясьпекі.


Станіслаў Шушкевіч — доктар фізыка-матэматычных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі.

Нарадзіўся ў 1934 годзе. У 1989–1991 гг. — народны дэпутат СССР, член Міжрэгіянальнай групы. У 1990–1996 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, першы намесьнік старшыні, зь верасьня 1991 г. па студзень 1994 г. — старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі. У сьнежні 1991 г. разам з Барысам Ельцыным і Леанідам Краўчуком падпісаў у Віскулях пагадненьне аб скасаваньні СССР і ўтварэньні СНД. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.

Старонка онлайн-канфэрэнцыі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG