Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане суд вызваліў амэрыканца Дэвіса


У Лахоры на ўсходзе Пакістану суд вызваліў сёньня супрацоўніка амэрыканскага консульства Райманда Дэвіса, які застрэліў ў канцы студзеня двух грамадзян Пакістану. Пра гэта было абвешчана пасьля таго, як Райманду Дэвісу афіцыйна выставілі абвінавачаньне.

Міністар юстыцыі правінцыі Пенджаб заявіў, што бакі прыйшлі да пазасудовай дамоўленасьці аб фінансавай кампэнсацыі за забойства. Дэвіс сьцьвярджае, што страляў у якасьці самаабароны, а ЗША настойвалі на яго дыпляматычным імунітэце.

Інцыдэнт ўскладніў стасункі Злучаных Штатаў з Пакістанам – ключавым саюзьнікам ЗША ў вайне з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG