Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША памёр рэпер Нэйт Дог


Вядомы ў ЗША рэпер і прадусар Нэйт Дог, сапраўднае імя якога Натаніэл Хэйл, памёр на 42-м годзе жыцьця ў сваім доме ў горадзе Лонг-Біч (штат Каліфорнія).

Нэйт Дог пачаў сваю кар'еру ў канцы 1980-ых разам са Снупам Догам і Ўорэнам Джы, стварыўшы трыё "213".

Прычына сьмерці музыканта, які раней перанёс два інсульты, невядомая.
XS
SM
MD
LG