Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане пяцёра загіблых ад ракетнага ўдару


На паўночным захадзе Пакістану сёньня непадалёк ад аўганскай мяжы пяць чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару амэрыканскага самалёта-беспілётніка. Пра гэта заявілі прадстаўнікі пакістанскай службы бясьпекі.

ЗША рэгулярна абстрэльваюць у гэтым раёне аб'екты, зьвязаныя з дзейнасьцю талібаў і Аль-Кайды. У панядзелак падчас такой апэрацыі загінулі тры паўстанцы.
XS
SM
MD
LG