Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля двухгадзінных перамоваў з А. Лукашэнкам прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін як пра вырашанае пытаньне заявіў пра аб'яднаньне беларускага МАЗа і расейскага КАМАЗа.

"Актывы найбуйнейшых вытворцаў вялікагрузных аўтамабіляў Беларусі і Расеі — МАЗ і КамАЗ — будуць аб'яднаныя. Стварэньне гэтага альянсу будзе спрыяць вырабу канкурэнтаздольнай прадукцыі беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў, новых працоўных месцаў", — сказаў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін.

"Гэта прыкметны крок у рамках інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расеі ў дачыненьні да рэальнага сэктару эканомікі", — адзначыў расійскі прэм'ер, паведаміўшы, што ў бакоў "шмат добрых інвэстыцыйных праектаў", — перадае БелаПАН.

Між тым 16 лютага першы віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка зазначыў, што прапанова расейскай кампаніі "Ростехнологии" пра стварэньне расейска-беларускай холдынгавай кампаніі "Росбелавто" атрымала прынцыповае ўхваленьне, і пытаньне толькі ў ацэнцы актываў, якія мяркуецца аб'яднаць у холдынгу.

Але 19 лютага Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўсе размовы аб зьліцьці двух прадпрыемстваў — "гэта чыстай вады інсынуацыя і ўкід". Паводле яго словаў, у Беларусі "нават не падступаліся да гэтых пытаньняў".

Раней МАЗ стварыў сумеснае прадпрыемства зь нямецкай кампаніяй МАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG