Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бахрэйн: сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў


У Бахрэйне вайсковыя падразьдзяленьні і паліцыя пачалі сілай выцясьняць тысячы дэманстрантаў з цэнтральнай плошчы сталіцы краіны Манамы, дзе некалькі тыдняў працягваюцца выступы апазыцыі з патрабаваньнямі палітычных рэформаў. Паведамляецца, што супраць маніфэстантаў ужыты сьлезацечны газ.

Напярэдадні ў Бахрэйне было ўведзенае надзвычайнае становішча тэрмінам на тры месяцы. У сутычках дэманстрантаў з паліцыяй загінулі 2 чалавекі, каля 200 былі параненыя. Паведамляецца, што частка зь іх атрымала агнястрэльныя раненьні.
XS
SM
MD
LG