Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Альбаніі мітынгоўцы выступілі супраць карупцыі


У Тыране тысячы прыхільнікаў апазыцыі выйшлі на антыўрадавы мітынг, прымеркаваны да трэцяй гадавіны выбухаў на сховішчы зброі непадалёку ад альбанскай сталіцы.

Мітынгтоўцы абвінавачвалі прэм’ер-міністра Альбаніі Салі Бэрышу і яго кабінэт у карупцыі і масавых фальсыфікацыях на выбарах. Апазыцыянэры лічаць, што менавіта карумпаваныя чыноўнікі з кіруючай кааліцыі адказныя за трагедыю ў 2008 годзе ў мястэчку Гердзец , калі загінулі 26 чалавек. Мітынгоўцы сьцьвярджалі, што на прадпрыемства не выконваліся нормы бясьпекі.
XS
SM
MD
LG