Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь “аб’ягорыла” Расею

  • БелаПАН

Пуцін і Лукашэнка ў часе сустрэч

Пуцін і Лукашэнка ў часе сустрэч

Пасьля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам Уладзімер Пуцін узяў удзел у пасяджэньні саюзнага Саўміну, а таксама ў пасяджэньні Міждзяржсавету ЭўрАзЭС – вышэйшага органу мытнага саюзу.

Напярэдадні сустрэчы ўрадавых дэлегацый адбыліся перамовы кіраўнікоў урадаў Мясьніковіча і Пуціна сам-насам.

Пасьля гэтых перамоваў Пуцін заявіў, што “Беларусь "аб’ягорыла” Расею ў частцы паставак прадукцыі”.

"Расейскі экспарт у Беларусь у мінулым годзе вырас на 8%, а імпарт беларускіх тавараў у Расею – больш чым на 46%", – патлумачыў ён.

Пуцін паведаміў, што сёньня плянуецца падпісаць шэраг пагадненьняў у энэргетычнай сфэры – у прыватнасьці, аб паралельнай рабоце энэргасыстэм.

Ён назваў адным з “добрых інвэстыцыйных праектаў" аб'яднаньне актываў МАЗу і КАМАЗу. "Стварэньне гэтага альянсу будзе спрыяць стварэньню канкурэнтаздольнай прадукцыі беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў, новых працоўных месцаў ", – сказаў расейскі прэм’ер. У сваю чаргу, Міхаіл Мясьніковіч адзначыў, што "прэзыдэнт нашай краіны і ўрад гатовыя максымальна спрыяць удзелу эфэктыўнага расейскага капіталу ў буйных інавацыйных праектах на тэрыторыі Беларусі”.

Мясьніковіч таксама падкрэсьліў, што сёньня бакі даюць старт будаўніцтву АЭС, што забясьпечыць "незалежнасьць беларускай энэргетычнай сыстэмы". "Перакананы, што Беларусь і Расея змогуць выйсьці на аналягічны ўзровень супрацоўніцтва ў газавай і нафтавай галінах", – сказаў прэм'ер Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG