Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балыкін: Канфіскаванае вярнулі паламаным


Сяргей Балыкін

Сяргей Балыкін

Кіраўніку Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, эканамісту Сяргею Балыкіну вярнулі сканфіскаваную летась аргтэхніку і сродкі сувязі.

Ператрус адбыўся ў ноч на 27 сьнежня 2010 году, мэтай яго ў пратаколе значыўся "пошук выбуховых рэчаў і прыстасаваньняў" у рамках крымінальнай справы аб выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 году:

"Вярнулі сканфіскаваную аргтэхніку: гэта мой ноўтбук "Самсунг", тры мабільныя тэлефоны "Нокіа" і адзін мабільны тэлефон "Хуавэй". А таксама носьбіты інфармацыі – дзьве флэшкі".

Спадар Балыкін кажа, што вернутая тэхніка мае мэханічныя пашкоджаньні, сапсаваныя акумулятарныя батарэі тэлефонаў.

Сяргей Балыкін мае намер абскардзіць захады праваахоўных органаў.
XS
SM
MD
LG