Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, часам прагляне сонейка, тэмпэратура каля нуля

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Ерэван, Візыт групы АБСЭ па армяна-азэрбайджанскім урэгуляваньні

Казань (Расея), візыт прэм’ер-міністра Турэччыны Рэджэпа Эрдагана

Шарм эль-Шэйх (Эгіпет), саміт арганізацыі Ісламская канфэрэнцыя

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1707: Праз аб'яднанне каралеўстваў Англіі і Шатляндыі была створаная Вялікабрытанія.

1935: У нацысцкай Нямеччыне ўтвораны вэрмахт

1962: Савецкі лідэр Нікіта Хрушчоў абвясьціў, што СССР мае міжкантынэнтальную ракету

1988: Падчас ірана-ірацкай вайны ВПС Іраку зрабілі хімічную атаку на горад Халабджа, ахвярамі якой сталі 5 тысяч курдаў

Нарадзіліся:

1839: Франсуа Арман Сюлі-Прудом, францускі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1901 год (пам. 1907 г.)

1890: Саламон Міхоэлс, тэатральны актор і рэжысёр (забіты НКУС ў Менску ў 1948г.)

1953: Рычард Столман, заснавальнік руху свабоднага праграмнага забеспячэньня

1964: Уладзімір Давыдоўскі, беларускі музыка, літаратар і журналіст

Памёрлі:

37: Тыберый, імпэратар рымскі, пры кіраваньні якога быў пакараны сьмерцю Ісус Хрыстос (нар. 42 г. да н.э.)

1940: Сэльма Лагерлёф, шведская пісьменніца, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1909 год (нар. 1858 г.)

МІНУС 365:

Саюз з Расеяй “збудавалі”, распачалося саюзнае будаўніцтва з Вэнэсуэлай

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Улада – гэта воўк, якога я трымаю за вушы.

Уладары сьмертныя – дзяржава вечная .

А што вы будзеце рабіць, калі ў вас будзе 13 цэзараў ?
( у адказ на прапанову Сэната назваць яго імем месяц году)

Тыбэрый, рымскі імпэратар
XS
SM
MD
LG