Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пагром» у Рэчыцы


Валеры Пуціцкі
Валеры Пуціцкі
У Рэчыцы на вуліцы Чапаева ўзламаныя дзьверы грамадзкай прыёмнай. З памяшканьня зьніклі сыстэмны блёк кампутара, прынтар і прыватны ноўтбук кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ Вaлера Пуціцкага.

Пуціцкі: «Я дакладна ня ведаю, хто гэта зрабіў. Уранку мне тэлефанаваў нейкі ўчастковы Каралькоў, калі я правільна пачуў. Казаў, што ёсьць сур’ёзная справа, і трэба тэрмінова сустрэцца. Я патлумачыў, што калі справа сур’ёзная, то трэба даслаць позву. А сустрэцца магу гадзіны празь дзьве. Калі мы прыйшлі з нашым юрыстам у прыёмную, то ўбачылі, што замкі ў дзьвярах выламаныя па-жывому, відаць, манціроўкай. Вонкавыя дзьверы былі забітыя цьвікамі. У гаражы перакушана дужка замка — там таксама палазілі».

Валер Пуціцкі мяркуе, што дом мог наведаць той самы ўчастковы зь мясцовымі чэкістамі, бо менавіта сёньня быў ператрус у сябра Партыі БНФ зь вёскі Перасьвятое Алега Карбалевіча. Стары дом на вуліцы Чапаева ў Рэчыцы належыць менчуку. Па даверанасьці ім карысталіся мясцовыя грамадзкія актывісты. Тут яны гутарылі зь людзьмі, аказвалі ім юрыдычную дапамогу.

І сёньня ж супрацоўнікі КДБ правялі ператрус па месцы рэгістрацыі прадпрымальніцы Сьвятланы Пятроўскай, якая на прэзыдэнцкіх выбарах працавала ў камандзе Уладзімера Някляева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG